Ішкалдзь
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
І́шкалдзь[1] (трансліт.: Iškaldź, руск.: Ишколдь) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, каля ракі Уша. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 36 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, за 3 км ад шашы Брэст — Мінск. Насельніцтва 264 жыхары, 123 гаспадаркі (2005).
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Вёска
Ішкалдзь
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Ішкалдзь — былое мястэчка гістарычнай Навагрудчыны. Да нашага часу тут захаваўся адзін з найбольш старажытных касцёлаў на Беларусі.