Азербайджанская кухня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Азербайджанская кухня — нацыянальная кухня азербайджанскага народа, якая з’яўляецца таксама кухняй народаў Азербайджана. На думку вядомага азербайджанскага кулінара Таіра Амірасланава, азербайджанская кухня адна з самых старажытных і разнастайных у свеце[1]. Асноўныя кампаненты кухні вызначаюцца прыроднымі ўмовамі краіны: горны і субтрапічны клімат абумовілі шырокае распаўсюджванне ў азербайджанскай кухні бараніны, а таксама садавіны і агародніны. Шырокае распаўсюджванне атрымалі зеляніна, спецыі і прыправы: карыца, гваздзік, пятрушка, кроп, чырвоны перац і ангельскае зелле, кмен, кінза, мята, шафран, торбах і г. д.