Алесь Адамовіч
Беларускі пісьменнік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Алесь Адамовіч, сапр. Аляксандр Міхайлавіч Адамовіч (афіц. 3 верасня 1927 / сапр. 3 жніўня 1926, в. Канюхі, Капыльскі раён — 26 студзеня 1994, Масква) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч.
Алесь Адамовіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аляксандар Міхайлавіч Адамовіч |
Дата нараджэння | 3 верасня 1927(1927-09-03)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня 1994(1994-01-26)[3] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Маці | Ганна Мітрафанаўна Тычына[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, літаратуразнавец, сцэнарыст, літаратурны крытык, гісторык літаратуры |
Гады творчасці | 1953 — 1994 |
Жанр | проза і публіцыстыка |
Мова твораў | беларуская і руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Алесь Міхайлавіч Адамовіч – пісьменнік-гуманіст, крытык, навуковец, кінасцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч, доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1971), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1980). Член Саюза пісьменнікаў СССР, Саюза журналістаў СССР і Саюза кінематаграфістаў. У 1980-90-я займаў пасаду дырэктара Усесаюзнага НДІ кінематаграфіі, сустаршыні Міжнароднага фонду «Дапамога ахвярам Чарнобыля». У 1993 годзе падпісаў «ліст 42-х».
У сваіх літаратуразнаўчых працах глыбокі эстэтычны аналіз мастацкіх твораў спалучаў з гуманістычнай канцэпцыяй успрымання літаратуры і жыцця, з прынцыпамі праўдзівасці і гістарызму. У раманах і дакументальных творах асэнсоўваў паводзіны чалавека ў экстрэмальных сітуацыях ваеннага часу, праблемы захавання духоўнай спадчыны беларускага народа, паказваў антычалавечую сутнасць фашызму, псіхалогію здрадніцтва. Па яго творах пастаўлены тэатральныя спектаклі, зроблены радыёпастаноўкі, зняты мастацкія фільмы. Сваёй літаратурнай творчасцю і грамадскай дзейнасцю Алесь Адамовіч сцвярджаў прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, неабходнасць дэмакратычных перамен, захавання дзяржаўнага суверэнітэту, духоўна-культурнага адраджэння беларускай нацыі.