Аляксандр Валянцінавіч Сыман
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сыман.
Аляксандр Валянцінавіч Сыман (26 ліпеня 1977, Капыль, Мінская вобласць) — беларускі біятланіст, трохразовы чэмпіён Універсіяды, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2001 года ў эстафеце, двухразовы чэмпіён Еўропы, двухразовы чэмпіён свету па летнім біятлоне. Займаўся біятлонам з 1991 года. Завяршыў кар’еру вясной 2011 года.