Аўгусцін Кентэрберыйскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўгусці́н Кентэрберы́йскі (лац.: Augustinus Cantuariensis, англ.: Augustine of Canterbury; каля 1-й трэці VI стагоддзя, Рым — 26 мая 604, Кентэрберы) — бенедыкцінскі манах, першы архібіскуп Кентэрберыйскі. Увайшоў у гісторыю як «апостал англічан» і заснавальнік Хрысціянскай Царквы на тэрыторыі Англіі[7]. Сучасная Царква Англіі лічыць сябе законнай правапераемніцай архібіскупскай кафедры, якую заснаваў Аўгусцін. Каталіцкая Царква аспрэчвае гэта.
Аўгусцін Кентэрберыйскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дыяцэзія | архідыяцэзія Кентэрберы[d] | ||||||
Пераемнік | Лаўрэнцій Кентэрберыйскі | ||||||
Дзейнасць | ксёндз, місіянер, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
13 лістапада 534[3] ці VI стагоддзе |
||||||
Смерць |
не раней за 26 мая 604 і не пазней за 26 мая 605 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дзень памяці |
26 мая (у Англіканскай супольнасці) 26 мая (у праваслаўнай царкве) 27 мая (у Рымска-каталіцкай царкве) 28 мая (у каталіцкім календары 1882—1969 гг.) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў прыёрам манастыра святога Андрэя ў Рыме, у 595 годзе Папа Рымскі Грыгорый I прызначыў яго кіраўніком місіі ў Брытанію, вядомай як Грыгарыянская місія (англ.) (бел., у каралеўства Кент, з мэтай перавярнуць у хрысціянства паганскага караля Этэльберта. Пасля атрымання дазволу пасяліцца ў Кентэрберы Аўгусціну ўдалося ахрысціць караля і тысячы яго падданых. Аўгусцін заснаваў манастыр за гарадскімі сценамі і ў 601 годзе быў прызначаны архібіскупам. У 604 годзе іншыя рымска-каталіцкія біскупы асталяваліся ў Лондане і Рочэстэры, і была створана школа, дзе навучаліся англасаксонскія святары і місіянеры.
У канцы жыцця ён займаўся ўмацаваннем рымскай іерархіі ў Англіі, аднак не змог пераканаць кельцкіх біскупаў падпарадкавацца сваёй уладзе, нягледзячы на сталую падтрымку Папы. Таксама падрыхтаваў прысвячэнне свайго пераемніка — Лаўрэнція Кентэрберыйскага. Неўзабаве пасля смерці ў 604 годзе Аўгусцін Кентэрберыйскі быў прылічаны да ліку святых.
Паслядоўнікі Аўгусціна не пакінулі пісьмовых сведчанняў, адзінымі прыжыццёвымі крыніцамі з’яўляюцца лісты Папы Грыгорыя. Праз сто гадоў пасля яго смерці бенедыкцінскі манах Беда Вялебны сабраў астатнія звесткі пра першага архібіскупа і ўключыў іх у сваю «Царкоўную гісторыю народа англаў»[8].