Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (Літва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скае тавары́ства Чырво́нага Кры́жа (БТЧК) у Літве — беларуская грамадская арганізацыя ў красавіку 1921 — сярэдзіне 1922 года.
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | дабрачынная арганізацыя[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | красавік 1921 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1922 |
Колькасць членаў | 32 |
Утворана на аснове Жэнеўскай канвенцыі ад 22 жніўня 1864 года пра таварыствы Чырвонага Крыжа. Асноўныя мэты: аказанне медыцынска-санітарнай, матэрыяльнай і маральнай дапамогі беларускім ваеннапалонным, бежанцам, эмігрантам, хворым, сіротам, усім пацярпелым ад ваенных дзеянняў, садзейнічанне ў вяртанні на радзіму. Размяшчалася ў Коўне (Літва) у атэлі «Метраполь». Старшыня таварыства — Язэп Варонка, віцэ-старшыні — Іван Цвікевіч і Нахум Ліпоўскі[ru], скарбнік — Паўліна Мядзёлка. Мела 32 чалавекі ў штаце, аддзяленні і прадстаўніцтвы ў Берліне (Андрэй Бароўскі), на Гродзеншчыне (С. Баран-Нямір), у Вільні (Аляксандр Карабач), Празе (Мікола Вяршынін), Рызе (Кастусь Езавітаў), Канстанцінопалі, Амерыцы. Арганізацыя супрацоўнічала з эміграцыйным урадам БНР у Коўне, урадавымі ўстановамі Літвы, Літоўскім таварыствам Чырвонага Крыжа. Займалася выдавецкай дзейнасцю, у 1921 годзе выпусціла 3 маркі серыі «Беларусь. Пошта», збор ад іх продажу пайшоў на дабрачынныя мэты[1].