Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца)
раздзел энцыклапедыі Вікіпедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуская Вікіпедыя (альтэрн.: Беларуская Вікіпэдыя) — раздзел энцыклапедыі Вікіпедыя, які карыстаецца альтэрнатыўнай нормай беларускай мовы, г.зв. «тарашкевіцай», заснаваны 6 красавіка 2004 года.
Хуткія факты Беларуская Вікіпедыя Беларуская Вікіпэдыя, URL ...
Беларуская Вікіпедыя Беларуская Вікіпэдыя | |
---|---|
URL | be-tarask.wikipedia.org (бел.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | беларуская |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 6 красавіка 2004 і 27 сакавіка 2007 |
Колькасць артыкулаў | 86 714 |
Колькасць выяў | 2 128 |
Колькасць старонак | 250 342 |
Колькасць правак | 2 507 109 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 85 745 |
Актыўных удзельнікаў | 106 |
Адміністратараў | 4 |
Глыбіня | 35,7 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Па стане на кастрычнік 2008 г. удзельнікамі праекта было змешчана больш за 13 тыс. артыкулаў. У чэрвені 2009 г. колькасць артыкулаў дасягнула 20 тыс., у снежні 2010 г. — 30 тыс., у кастрычніку 2011 г. — 40 тыс. артыкулаў.
4 верасня 2015 года Вікіпедыя тарашкевіцай была перанесена са старога адраса be-x-old.wikipedia.org на новы — be-tarask.wikipedia.org, як гэта і планавалася ад пачатку[1].