Беларуская грамада (Коўна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ская грамада́ ў Коўне — грамадская арганізацыя ў 1917—1918 гадах. Мела на мэце аб’яднанне беларусаў г. Коўна (цяпер Каўнас, Літва) і наваколляў для абароны сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і спрыяння ў рэалізацыі беларускіх нацыянальных ідэалаў. Статут арганізацыі прадугледжваў адкрыццё беларускіх школ, дзіцячых прытулкаў, бальніц і кааператываў, выпуск літаратуры, канцэртную і тэатральную дзейнасць. Пры Беларускай грамадзе існаваў гурток моладзі. У складзе рады — дзеяч беларускага нацыянал-вызваленчага руху Р. Казячы і іншыя[1].