Беларуская чыгунка
дзяржаўнае аб'яднанне, падначаленае Міністэрству транспарту і камунікацый РБ, у складзе якога: 29 рэспубліканскіх унітарных прадпрыемства / From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуская чыгунка — дзяржаўны аператар чыгуначных ліній у Беларусі; дзяржаўнае беларускае аб’яднанне, падпарадкаванае Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўключана 84 арганізацыі і 3 прадстаўніцтвы. У сучасных межах дзейнічае з 1953 года. У снежні 1991 года аддзялілася ад адзінай чыгункі былога СССР і стала самастойная. Агульная эксплуатацыйная даўжыня чыгункі 5479 км, з іх 1228 км электрыфікавана (01.01.2019).
Хуткія факты Беларуская чыгунка БЧ, Поўная назва: ...
Беларуская чыгунка БЧ | |
---|---|
Поўная назва: | Беларуская чыгунка |
Гады працы: | з 1862 |
Краіна: | Беларусь |
Горад кіравання: | Мінск |
Стан: | дзеючая |
Падпарадкаванне: | Міністэрства транспарта і камунікацый |
Афіцыйны сайт: | rw.by |
Закрыць
27 лістапада 1996 ўзнагароджана Ганаровай граматай Кабінету Міністраў Рэспублікі Беларусь [1].