Беліцкі сельсавет (Лідскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Беліца.
Беліцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Беліца |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 574 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 154 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Няцецкага сельсавета[1]. 26 чэрвеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Парэцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Баяры-Смалоцкія, Збляны, Краснае, Лазяны, Лайкаўшчызна, Парэчча, Пацукі, Пішчоўцы і Сідараўцы)[2].
26 верасня 2016 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пескаўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Пескаўцы, вёскі Андрашоўшчына, Белеўцы, Буцілы, Вангі, Карытніца, Мастаўляны, Моцевічы, Панямонцы, Чахоўшчына, Шаўдзіні)[3]. 1 снежня 2019 года вёска Карытніца была выключана з Беліцкага сельсавета і перададзена ў Парэцкі сельсавет Дзятлаўскага раёна[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1574 чалавекі[5], з іх 58,9 % — беларусы, 36,3 % — палякі[6].