Брадзецкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Брадзе́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Брадзец.
Брадзецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярэзінскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Брадзец |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 21 снежня 2007 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 21 снежня 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сялібскага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: вёскі Астроўкі, Брадзец, Восава, Воступ, Ільінка, Крапіўня, Міраслаўка, Налазы, Новае Жыццё, Падкамень, Плісічына, Стары Койцін, Улессе, Усход і Чырвоны Араты.