Брыльскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бры́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Брыль.
Хуткія факты Брыльскі сельсавет, Краіна ...
Брыльскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Валожынскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Брыль |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 5 мая 1962 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бурмацкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 5 мая 1962 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мінцінскага сельсавета[2].