Быхаўскае сядзенне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бы́хаўскае сядзе́нне, Бы́хаўскі арышт генера́лаў, Бы́хаўскае палане́нне (зняво́ленне) генера́лаў — падзеі, звязаныя з арыштам і ўтрыманнем пад вартай уладамі Часовага ўрада часткі генералаў і афіцэраў Рускай арміі за ўдзел і падтрымку Карнілаўскага выступлення. Названыя асобы ўтрымліваліся з 11 верасня[1] па 19 лістапада 1917 года ў турме горада Быхава Магілёўскай губерні.