Бяларуцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяла́руцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Алекшыцы. Размешчаны на паўднёвым захадзе раёна.
Бяларуцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лагойскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Алекшыцы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
старшыня | Лешчанка Алег Паўлавіч |
Насельніцтва (2020) | 1 235 |
Плошча | 89,73 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223114 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Беларучча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудзішчанскага сельсавета[1]. 24 мая 1960 года ў склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў: Альхавец, Закрынічча, Прудзішча, Рэбрышча, Селішча, Сухая Гара, Сямкова і Тукалаўка[2]. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета з Лагазінскага сельсавета вернуты 6 населеных пунктаў: Альхавец, Закрынічча, Прудзішча, Сухая Гара, Сямкова і Тукалаўка[3]. 5 сакавіка 1981 года вёска Беларучча перайменавана ў Бяларучы. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Алекшыцы.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 959 чалавек[4], з іх 92,2 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1182 чалавекі[6].
Сельгаспрадпрыемствы:
- Аддзяленне «Сямкова» СК «Трайпл Агра».