Бітва пад Кірхгольмам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва пад Кірхгольмам (17(27) верасня 1605), бітва паміж шведскім войскам (кам. Карл IX; ~11—14 тыс. ч., 11 гармат; Гл. таксама: сілы бакоў) і войскам Рэчы Паспалітай (кам. Ян Хадкевіч; ~3,9 тыс. ч., 7 гармат; Гл. таксама: сілы бакоў) каля в. Кірхгольм (сучасны Саласпілс, Латвія) у час вайны Рэчы Паспалітай і Швецыі (1600—1629).
Бітва пад Кірхгольмам | |||
---|---|---|---|
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Поўную перамогу ў бітве ўзяло войска Рэчы Паспалітай. У выніку была знятая аблога Рыгі, і шведы адступілі з ужо занятых імі земляў Інфлянтаў. Аднак, з-за памылак вышэйшага камандавання Рэчы Паспалітай перамога, пры ўсёй сваёй значнасці, не мела карысных стратэгічных наступстваў.
Бітва ўваходзіць у лік вядомых поўных перамог, вядомых перамог меншымі сіламі, у лік значных перамог войска ВКЛ (бач сілы бакоў) і ў лік бітв, дзе вырашальную ролю адыграла гусарыя.
Гістарычная спадчына бітвы з’яўляецца прадметам спрэчкі польскіх, літоўскіх і беларускіх гісторыкаў.