Вожык у тумане
мультфільм / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Во́жык у тума́не» (руск.: Ёжик в тумане) — савецкі мультыплікацыйны фільм, зняты Юрыем Нарштэйнам у 1975 годзе на студыі «Саюзмультфільм[ru]»[1].
Вожык у тумане | |
---|---|
руск.: Ёжик в тумане | |
Тып мультфільма | перакладка[ru] |
Жанр | казка і фільм-казка[d] |
Рэжысёры | |
На аснове | Hedgehog in the Fog[d] |
Аўтары сцэнарыя | |
Мастак-пастаноўшчык | Франчэска Ярбусава[ru] |
Ролі агучвалі |
Марыя Вінаградава[ru] Вячаслаў Нявінны Аляксей Баталаў |
Кампазітар | Міхаіл Меяровіч[ru] |
Аператар | Аляксандр Жукоўскі[ru] |
Студыя | «Саюзмультфільм[ru]» |
Краіна | |
Працягласць | 10 хв. |
Прэм’ера | 1975 |
IMDb | ID 0073099 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фільм распавядае пра Вожыка, які выпраўляецца ў госці да свайго сябра Мядзведзіка і губляецца ў тумане. Заблукаўшы, ён апынаецца ў дзіўным свеце, які насяляюць як пужаючыя істоты (Філін, Кажан), так і зычлівыя, добрыя (Сабака, Конь), у свеце цішыні і шолахаў, свеце цемры, высокай травы і ваблівых зор.
У аснове твора — аднайменная казачная аповесць Сяргея Казлова[ru], істотна перапрацаваная падчас напісання сцэнарыя. Сярод тэхнічных сродкаў, якія выкарыстоўваліся Нарштэйнам і аператарам стужкі Аляксандрам Жукоўскім[ru], адметным з’яўляецца ўжыванне ярусных дэкарацый, дзякуючы якім быў рэалізаваны «эфект туману». Галоўнага героя, як і ўвесь фільм, намалявала мастак-мультыплікатар Франчэска Ярбусава[ru]. Музычнае аздабленне стварыў кампазітар Міхаіл Меяровіч[ru]. Да агучвання былі прыцягнуты акцёры Марыя Вінаградава[ru] (Вожык), Вячаслаў Нявінны (Мядзведзік), Аляксей Баталаў (аўтарскі тэкст за кадрам).
Даследчыкі адзначаюць, што на стылістыку фільма аказалі ўплыў культурныя традыцыі розных краін і народаў (у тым ліку тэатр і жывапіс Усходу, творы Паўля Клее, Андрэя Рублёва, Юрыя Васняцова[ru]). У стужцы маюцца адсылкі да некаторых твораў кінематографа. Фільм атрымаў прызы міжнародных кінафестываляў у Тэгеране, Хіхоне, Чыкага, Мельбурне і іншых. У 1979 годзе стваральнікі стужкі Нарштэйн, Жукоўскі і Ярбусава сталі лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі СССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры «за мультыплікацыйныя фільмы „Ліса і заяц[ru]“ (1973), „Чапля і журавель[ru]“ (1974), „Вожык у тумане“ (1975)». У 2003 годзе на Міжнародным анімацыйным фестывалі «Лапута» ў Японіі па выніках апытання 140 кінакрытыкаў і мультыплікатараў розных краін «Вожык у тумане» быў прызнаны найлепшым мультфільмам усіх часоў.