Волак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Волак — сухапутны шлях зносін прызначаны для перацягвання (валачэння) суднаў паміж вадаёмамі.
Часцей для волакаў выбіраліся месцы найбольшага збліжэння вадаёмаў, напрыклад рэк розных басейнаў. Працягласць валокаў звычайна не перавышала 20-30 км. Волакам маглі карыстацца ў адным ці абодвух напрамках руху, у залежнасці ад рэльефу мясцовасці. Звычайна валокамі карысталіся ў перыяд навігацыі (з вясны па восень). Судны перацягвалі па сушы на катках або выгружаныя на адным баку тавары перавозіліся ці пераносіліся па волаку і грузіліся на судны на яго іншым баку.[1]