Вуліца Касманаўтаў (Віцебск)
Вуліца, Віцебск / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. вуліца Касманаўтаў.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кавальская вуліца.
Вуліца Касманаўтаў — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска, у Чыгуначным раёне. Названая ў 1962 годзе, гістарычныя назвы Кальцавая, Кавальская. У раёне сучаснага сквера размяшчалася Арлоўская плошча (з 28 студзеня 1919 года — Чырвонаармейская)[1].
Хуткія факты Касманаўтаў Віцебск, Агульная інфармацыя ...
Касманаўтаў Віцебск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Раён | Чыгуначны раён |
Працягласць | 800 м |
Ранейшыя назвы | Кальцавая, Кавальская |
Назва ў гонар | касманаўт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Вуліца пачала фарміравацца ў XIX стагоддзі. Працягласць вуліцы 800 м ад вуліцы Зяньковай да Ленінградскай. Заканчваецца пуцеправодам праз чыгунку (Полацкі віядук). Перасякаецца з вуліцамі Савецкай Арміі, Кірава. Да вуліцы прымыкае Прывакзальная плошча. Сучасная траса вуліцы і забудова сфармаваліся пасля Вялікай Айчыннай вайны.