Вярхоўны Савет БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вярхоўны Савет БССР, Вярхоўны Савет Беларускай ССР — у 1938—1990 гадах — вышэйшы орган дзяржаўнай улады БССР; у 1990—1991 гадах — увесь час дзеючы парламент.
Хуткія факты Вярхоўны Савет БССР Вярхоўны Савет Беларускай ССР, Тып ...
Вярхоўны Савет БССР[1] Вярхоўны Савет Беларускай ССР[2] | |
---|---|
Тып | |
Тып | Савет |
Дзяржава | Беларуская ССР |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1938 |
Дата скасавання | 18 верасня 1991 |
Папярэднік | ЦВК БССР і Усебеларускі з'езд Саветаў |
Пераемнік | Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь |
Структура | |
Членаў |
Дынамічны склад (па норме: 1 дэпутат на 20 тысяч чалавек насельніцтва) (1938—1978) 485 (1978—1990) 360 (1990—1991) |
Апошнія выбары | 1990 |
Закрыць
Вярхоўны Савет БССР з 1938 года з’яўляўся правапераемнікам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР. Першапачаткова абіраўся грамадзянамі БССР па выбарчых акругах тэрмінам на 4 года па норме адзін дэпутат на 20 тысяч насельніцтва. Канстытуцыя 1978 года зацвердзіла тэрмін паўнамоцтваў у 5 гадоў і фіксаваную колькасць дэпутатаў у 485 чалавек.