Вясейка
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вясе́йка, Вясея — рака ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Случ (басейн Дняпра).
Хуткія факты Вясейка, Характарыстыка ...
Вясейка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 28,1 км |
Басейн | 307 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | больш за 163,6[1] м |
• Каардынаты | 53°14′11″ пн. ш. 27°49′02″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Случ |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Вялікая Падзер |
• Вышыня | 149,3[1] м |
• Каардынаты | 53°02′16″ пн. ш. 27°37′11″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Случ → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Слуцкі раён |
— выток, — вусце |
Закрыць
Даўжыня ракі 28,1 км. Плошча вадазбору 307 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Шантароўшчына (прыкладна за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Рудзіца Пухавіцкага раёна[1]) і цячэ па паўднёва-заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Случ за 2,5 км на ўсход ад Слуцка, каля вёскі Вялікая Падзер.
Асноўныя прытокі — Худра, Сярэдняя Вясейка і Ніжняя Вясейка (леваруч).
Каля ракі аграгарадок Вясея[2], вёскі Жылін Брод, Ізбудзішча, Новая Ніва.