Віленска-Радамская унія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віленска-радамская унія — дзяржаўная і палітычная дамова ВКЛ і Польскага каралеўства, заключаная ў Вільні і ратыфікаваная Кароннай Радай у Радаме ў 1401 годзе. Па ўмовах уніі ВКЛ заставалася самастойнай дзяржавай у саюзе з Польшчай. Пажыццёва перадавала кіраўніцтва ВКЛ вялікаму князю Вітаўту з захаваннем вярхоўнай улады Ягайлы. Пасля смерці Вітаўта ўлада пераходзіла да Ягайлы ці яго законных нашчадкаў.
Унія ацэньваецца як узмацненне літоўска-польскіх стасункаў[1].