Віцебская акруга
акруга Беларускай ССР у 1924—1930 гадах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцебская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1930 гг. Утворана 17 ліпеня 1924 г. У яе ўвайшлі цалкам былы Віцебскі павет і часткі Аршанскага, Гарадоцкага, Лепельскага, Полацкага і Сенненскага паветаў. Цэнтр — Віцебск. Плошча акругі 11,4 тыс. км². Насельніцтва 583,4 тыс. чал. (1926 г.).
Віцебская акруга | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 26 ліпеня 1930 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уключала 12 раёнаў:
- Бешанковіцкі
- Віцебскі
- Высачанскі
- Гарадоцкі
- Езярышчанскі
- Лёзненскі
- Лосвідскі
- Мяжанскі
- Сенненскі
- Сіроцінскі
- Суражскі
- Чашніцкі
3 гарады:
5 мястэчак:
20 жніўня 1924 г. раёны акругі падзелены на 131 сельсавет. 29 кастрычніка 1924 г. Лосвідскі раён перайменаваны ў Кузняцоўскі раён, які скасаваны 26 сакавіка 1927 г., яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Віцебскага раёна. 12 кастрычніка 1929 г. скасаваны Езярышчанскі раён, яго тэрыторыя аб’яднана з Гарадоцкім раёнам. Выдавалася акруговая газета «Заря Запада». Віцебская акруга скасавана 26 ліпеня 1930 г.