Віцебскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́цебскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 года (у сучасных межах з 1960 г.). Плошча — 2737,85 км². Раённы цэнтр — Віцебск. Працягласць раёна з поўдня на поўнач каля 100 км, з захаду на ўсход каля 50 км. Мяжуе: на ўсходзе з Лёзненскім раёнам і Смаленскай вобласцю Расійскай Федэрацыі, на паўночным усходзе з Пскоўскай вобласцю Расійскай Федэрацыі, на поўначы з Гарадоцкім раёнам, на захадзе з Шумілінскім і Бешанковіцкім раёнамі, на поўдні з Сенненскім раёнам.
Хуткія факты Віцебскі раён, Краіна ...
Віцебскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Віцебская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Віцебск | ||||
Дата ўтварэння |
17 ліпеня 1924, 27 ліпеня 1937 |
||||
Дата скасавання | 15 лютага 1931 | ||||
Кіраўнік | Генадзь Генадзьевіч Сабыніч[1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 53,32 %, руская 45,38 % Размаўляюць дома: беларуская 11,49 %, руская 87,45 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
40 552 чал.[2] (2-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 14,84 чал./км² (8-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 87,56 %, рускія — 10,08 %, украінцы — 1,09 %, іншыя — 1,27 %[2] |
||||
Плошча |
2737,85[3] (3-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
163 м[4] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць