Герб Гродзенскай вобласці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Гродзенскай вобласці — адзін з афіцыйных сімвалаў Гродзенскай вобласці. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 455.
Хуткія факты Герб Гродзенскай вобласці, Дэталі ...
Герб Гродзенскай вобласці | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2007 |
Шчыт |
французскі |
Заснаванне | 14 чэрвеня 2007 |
Закрыць
Распрацоўка галоўных знакаў вобласці вялася камісіяй, якую ўзначальвала намеснік старшыні аблвыканкама М. М. Бірукова. Пасля разгляду некалькіх праектаў аўтарам гербу і сцяга Гродзенскай вобласці стала рэгіянальны прадстаўнік грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз дызайнераў» І. У. Процка. Прапанаваны ёй праект быў ухвалены сябрамі камісіі, прайшоў абавязковую геральдычную экспертызу і быў рэкамендаваны да зацвярджэння.