Французскі шчыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Французскі шчыт — адна з асноўных формаў геральдычнага шчыта, якая выкарыстоўваецца ў геральдыцы. Уяўляе сабой прамавугольнік з найбольшым завастрэннем у сярэдняй ніжняй частцы. Суадносіны шырыні і вышыні складаюць 8:9, суадносіны верхняга і ніжняга палёў па вертыкальнай восі роўныя 1.0:1.0. Ніжнія вуглы шчыта — акруглыя.
У параўнанні з іншымі геральдычнымі шчытамі мае найбольшую плошчу для запаўнення, таму што форма іншых шчытоў больш складаная. У сувязі з гэтым французскі шчыт выкарыстоўваецца часцей, чым іншыя шчыты[1]. Структурна ўяўляюць сабою выяву галоўнай эмблемы на фоне шчыта французскага тыпу дзяржаўныя гербы Германіі, Чэхіі, Польшчы, Албаніі, Грэцыі, Румыніі, Расіі, а таксама герб былой Югаславіі[2].
Форма шчыта ў геральдыцы асаблівага значэння не мае, таму што адзін і той жа герб можа быць намаляваны ў рознай стылістычнай манеры з выкарыстаннем розных формаў шчыта і пры гэтым заставацца нязменным з геральдычнага пункта гледжання.