Герб Пераброддзя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Пераброддзя — геральдычны сімвал Пераброддзя, нададзены гораду (у наш час мае статус вёскі) каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім 3 чэрвеня 1792: «у блакітным полі гарчычная харугва з сярэбранымі галунамі і манаграмай SA»[1].
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 2 чэрвеня 2009[2].