Герб Улы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Улы — геральдычны сімвал Улы, нададзены гораду вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем 27 студзеня[1] 1577: «у чырвоным полі замак з вежай пасярэдзіне»[2].
Хуткія факты Герб Улы, Дэталі ...
Закрыць
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 9 лютага 2004[3].
Афіцыйнае апісанне:
Герб мястэчка Ула ўяўляе сабой выяву на чырвоным полі барочнага шчыта срэбнага замка фартыфікацыі з трыма вежамі. У цэнтральнай вежы знаходзіцца залатая ўваходная брама.
Арыгінальны тэкст (руск.)Герб городского поселка Улла представляет собой изображение на красном поле барочного щита серебряного замка крепости с тремя башнями. В центральной башне находятся золотые въездные ворота.