Год малой радзімы ў Беларусі
Тэматычны год ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Годам малой радзімы аб’яўлены 2018—2020 гады ў Беларусі, аб чым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 лютага на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны рэспублікі.[1][2] Прыняцце такога рашэння выклікалі разважанні аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. Прэзідэнт падкрэсліў, што настаў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі:
Мы павінны паказаць нашым дзецям, што, як ні склалася б іх жыццё ў будучым, у іх ёсць дом, ёсць малая радзіма, дзе яны заўсёды знойдуць суцяшэнне і адчуюць нябачную падтрымку ад гэтай зямлі. Аляксандр Лукашэнка |