Грабянецкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Грабяне́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Грабянец.
Грабянецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чэрвеньскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Грабянец |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 714 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Грабянец. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Антонава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. У 1932 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Грабянец. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вайнілаўскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 714 чалавек[2], з іх 95,2 % — беларусы, 1,7 % — украінцы, 1,5 % — рускія[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў: вёскі Арэхаўка, Ачыжа, Грабянец, Дзерць, Дуброва, Забод, Лучное, Майзарова, Нівішча, Новасяленне, Пальчык, Скрабінкі, Усохі і Чорны Брод.