Грабёнкаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Грабё́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Грабёнка.
Хуткія факты Грабёнкаўскі сельсавет, Краіна ...
Грабёнкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чэрвеньскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Грабёнка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Валевачскага сельсавета[1].