Друкарня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Друкарня — паліграфічнае вытворчае прадпрыемства, на якім у агульным выпадку ажыццяўляецца падрыхтоўка да друку (выраб друкаваных формаў, клішэ, штампаў для высечкі, фотаформаў), нанясенне малюнка на носьбіт (папера, пластык, метал) — друк накладу, а таксама паслядрукавая апрацоўка друкаванай прадукцыі (брашуроўка, пераплёт, ламінацыя, цісненне, кангрэў, высечка, злепванне і т. п.)[1].
Друкарні могуць быць універсальнымі або спецыялізавацца на асобных спосабах друку і відах друкаванай прадукцыі. Увесь цыкл паліграфічных работ друкарняў звычайна дзеліцца на тры этапы: дадрукавая падрыхтоўка (прэпрэс), друк і паслядрукавая апрацоўка[2].