Дырэктар
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дырэктар (значэнні).
Дырэ́ктар, дырэ́ктарка[1] (ад лац.: dirigere, directum — ад di і regere — «кіраваць»[2]) — кіраўнік, начальнік кампаніі, прадпрыемства ці навучальнай установы.
Традыцыйна дырэктар — вышэйшая пасада ў арганізацыі, надзеленая паўнамоцтвамі выбару стратэгіі развіцця арганізацыі, працы з кадрамі, вызначэння фінансавых патокаў прадпрыемства. Аднак, пры шэрагу ўмоў, у некаторых арганізацыях пасада дырэктара можа быць фармальнай ці адсутнічаць наогул. У бальніцах да дырэктара прыраўноўваецца галоўны ўрач.
Таксама прынята вылучаць дырэктараў па функцыянальных кірунках дзейнасці:
- камерцыйны дырэктар;
- тэхнічны дырэктар;
- выканаўчы дырэктар (за мяжой — аперацыйны дырэктар);
- дырэктар па інфармацыйных тэхналогіях;
- дырэктар па маркетынгу;
- арт-дырэктар.