Жажэлкаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жажэ́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Жажэлка.
Хуткія факты Жажэлкаўскі сельсавет, Краіна ...
Жажэлкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Смалявіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Жажэлка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пліскага сельсавета[1].