Жыгімонт Ваза
кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587—1632), кароль Швецыі (1592—1599) / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Жыгімонт.
Жыгімонт Ваза, у Польшчы Зыгмунт III (20 чэрвеня 1566 — 30 красавіка 1632) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587—1632), кароль шведскі (1592—1599). Сын караля Швецыі Юхана III Вазы і Кацярыны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта Старога.
Хуткія факты Жыгімонт III Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ...
Жыгімонт III Ваза | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Sigismund | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | снежань 1587 | ||||||
Папярэднік | Стэфан Баторый | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў IV | ||||||
|
|||||||
Дэвіз | Pro jure et populo (За справядлівасць і народ) |
||||||
Каранацыя | 19 лютага 1594 | ||||||
Папярэднік | Юхан III | ||||||
Пераемнік | Карл IX | ||||||
Нараджэнне |
20 чэрвеня 1566(1566-06-20)[1][2][…] |
||||||
Смерць |
19 (29) красавіка 1632[3] (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ваза | ||||||
Бацька | Юхан III[3] | ||||||
Маці | Кацярына Ягелонка[3] | ||||||
Жонка | Ганна Аўстрыйская[3][4] і Канстанцыя Аўстрыйская[d][3][4] | ||||||
Дзеці | Уладзіслаў Ваза, Ян II Казімір Ваза, John Albert Vasa[d], Karol Ferdynand Vasa[d], Alexander Charles Vasa[d], Anna Catherine Constance Vasa[d] і Anne Marie Vasa[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | мецэнат, манарх | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Нарадзіўся ў горадзе Грыпсгольм у Швецыі. 3 1568 года спадчыннік шведскага трона. Абраны польскім каралём на элекцыйным сойме 1587 года, пасля смерці Стэфана Баторыя, дзякуючы падтрымцы Ганны Ягелонкі, канцлера і вялікага гетмана кароннага Яна Замойскага. Перамог іншага кандыдата, аўстрыйскага эрцгерцага Максіміліяна. Але на элекцыйным сойме не было паслоў ад ВКЛ. Каб дамагчыся падтрымкі сваёй кандыдатуры ў ВКЛ, 28 студзеня 1588 года зацвердзіў новую рэдакцыю Статута.