Заходне-Украінская Народная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Захо́днеўкраі́нская Народная Рэспубліка (укр.: Західноукраїнська Народна Республіка, паводле тагачаснага напісання — Західно-Українська Народня Республика; ЗУНР) — украінскае дзяржаўнае ўтварэнне (рэспубліка), якое існавала на працягу 1918—1919 гадоў на тэрыторыі Заходняй Украіны са сталіцай у горадзе Львоў.
Незалежная дзяржава З 22 студзеня 1919 года аўтаномія ў складзе УНР | |||||
Заходне-Украінская Народная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Західноукраїнська Народна Республіка | |||||
|
|||||
Гімн: Гімн Украіны | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Львоў, Цярнопаль, Станіслаў | ||||
Мова(ы) | украінская мова | ||||
Афіцыйная мова | украінская мова | ||||
Рэлігія | праваслаўе, каталіцтва | ||||
Насельніцтва | украінцы, палякі, яўрэі, немцы, чэхі | ||||
Форма кіравання | рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Узнікла пасля Першай Сусветнай вайны праз вынікі распаду Аўстра-Венгрыі. Абвешчаная 19 кастрычніка 1918 года. Ахоплівала (альбо прэтэндавала) на тэрыторыі Галічыны, Букавіны і Закарпацця.
1 лістапада пасля захопу ўлады ў Львове і іншых буйных гарадах рэгіёна ўкраінцамі распачаўся ваенны канфлікт з Польшчай, якую падтрымлівалі краіны Антанты. 22 студзеня 1919 года рэспубліка аб’ядналася («Акт Злучэння») з УНР, з-за чаго атрымала назву «Заходняя вобласць Украінскай Народнай Рэспублікі» (укр.: Західна Область Української Народної Республіки). Спыніла фактычнае існаванне ў выніку ўкраінска-польскай вайны (англ.) (бел. (18 ліпеня 1919 года). Анексавана Польшчай, Румыніяй і Чэхаславакіяй.
Да 15 сакавіка 1923 года ўрад ЗУНР знаходзіўся ў эміграцыі.