Калодзежскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кало́дзежскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Любішына.
Калодзежскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чэрвеньскі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Любішына |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 127 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223227 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Калодзезскі сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Калодзезі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Асінаўка, Вормачка, Восава, Карабетаўка, Клейка, Мяжніца)[1]. 22 сакавіка 1989 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Калодзежы ў вёску Любішына. 27 лістапада 1989 года ў склад Лядскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Велікаполле, Дубнікі, Плецявішча і Язоўкі), а ў склад сельсавета з Раваніцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Рэпішча)[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хутарскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Амяло, Анаполле, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Змена, Луніца, Мяжонка, Новая Ніва, Падар, Падсосна, Ратнае, Стары Пруд, Хутар і Юравічы), у склад Вайнілаўскага сельсавета перададзены пасёлак Індом[3]. 28 мая 2013 года ў склад Лядскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Амяло, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Змена, Луніца, Новая Ніва, Ратнае, Хутар і Юравічы)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 2163 чалавекі[5], з іх 92,0 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 2127 чалавек[7].