Каложа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каложскі пасад, або проста Каложа — гістарычны раён горада Гродна, які ўзнік як гандлёва-рамесны пасад. Заселены не пазней за сярэдзіну XII ст.
Знаходзіўся на высокім правым беразе ракі Нёман на захадзе ад Замкавай гары, на месцы сучаснага Каложскага парку. Ад узвышша з заходняга боку яго аддзяляў глыбокі роў. У другой палове XII ст. тут была пабудавана Барысаглебская царква. У 1405, у час вайны з Ноўгарадам, вялікі князь літоўскі Вітаўт пасяліў на тэрыторыі пасада 11 тыс. палонных мужчын, жанчын і дзяцей[1], выведзеных з пскоўскага пасада Каложы (рус. Коложе), з таго часу за раёнам замацавалася назва Каложа, а царква пачала называцца Каложскай. Пры раскопках былі знойдзены рэшткі земляных і паўземляных дамоў.