Камісарыят па замежных справах ССРБ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Наро́дны камісарыя́т па заме́жных спра́вах ССР Белару́сі быў ўтвораны ў студзені 1919 года, згодна з рашэннем VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б) аб стварэнні ССРБ.
Хуткія факты Народны камісарыят па замежных справах ССР Беларусі, Агульная інфармацыя ...
Народны камісарыят па замежных справах ССР Беларусі | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | студзень 1919 |
Дата скасавання | люты 1919 |
Вышэйшае ведамства | Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі |
Закрыць
У Камісарыяце працавалі 12 чалавек. У ведамстве быў створаны эканоміка-прававы аддзел[1].
Згодна з рашэннем Першага Усебеларускага з'езда Саветаў, які праходзіў 2—3 лютага 1919 года ў Мінску, аб утварэнні Літоўска-Беларускай Рэспублікі дзейнасць наркамата была спынена, былыя супрацоўнікі камісарыята — чатыры чалавекі — перайшлі ў замежны аддзел пры камісарыяце ўнутраных спраў[2].