Канто (раўніна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канто́[1], Такійская раўніна[1] (яп.: 関東平野) — найбольшая раўніна ў Японіі на ўсходзе вострава Хонсю ў рэгіёне Канто.
Канто | |
---|---|
яп.: 関東平野 | |
Каардынаты: 36°00′ пн. ш. 140°00′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Японія |
Плошча | 13000 км² |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Плошча раўніны каля 13 000 км²[1][2][3]. Шырыня 15—65 км[1]. канто — тэктанічная ўпадзіна запоўненая антрапагенавымі марскімі і рачнымі наносамі з праслойкамі вулканічнага попелу. Часта адбываюцца землетрасенні, адно з якіх у 1923 годзе разбурыла горад Токіа. Рэльеф тэрасаваны на вышыні 20, 40, 60, 100 м[1]. Ніжняя дэльтавая нізінная тэраса («та») пад рысавымі палямі. Найвышэйшая тэраса («хата») на вышыні 200—300 м — нахіленае плато з узгоркамі, моцна расчлянёнае, пад цытрусавымі плантацыямі[1]. Клімат умераны мусонны.
Субтрапічныя лясы і хмызнякі з вечназялёнага дуба, японскай хвоі, бамбуку, камфорнага дрэва, дрэвападобнага самшыту займаюць каля паловы плошчы тэрыторыі. Плошча лугоў каля 3 %[1]. Астатняя тэрыторыя раўніны распрацоўваецца пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Вырошчваюць рыс, ячмень, пшаніца. Маюцца тутавыя насаджэнні. Развіта агародніцтва, кветкаводства, садаводства, жывёлагадоўля, марскі промысел.
Густая сетка рэк і каналаў. Рэкі: Кіну, Нака, Тонэ, Суміда, Аракава, Сагамі і іншыя.