Канфедэрацыя (Рэч Паспалітая)
у Рэчы Паспалітай часовы палітычны саюз шляхты / From Wikipedia, the free encyclopedia
Канфедэрацыя ў Рэчы Паспалітай — палітычны саюз, у які аб'ядноўвалася шляхта (пераважна) дзеля дасягнення канкрэтных палітычных мэт.[1]
Канфедэрацыі ствараліся як для падтрымкі караля і дзяржаўнай палітыкі, так і для абвяшчэння адмовы падпарадкоўвацца каралю (рокаш), што дазвалялася «Генрыхавымі артыкуламі», з мэтай прымусіць караля станоўча вырашыць пэўнае пытанне. Канфедэрацыі стваралі свае ўласныя органы ўлады, якія дзейнічалі паралельна з дзяржаўнымі.
Гл. таксама: Барская канфедэрацыя, Радамская канфедэрацыя, Слуцкая канфедэрацыя, Таргавіцкая канфедэрацыя, Торуньская канфедэрацыя.