Канюшанскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Канюша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікія Канюшаны.
Хуткія факты Канюшанскі сельсавет, Краіна ...
Канюшанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Лідскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікія Канюшаны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 26 чэрвеня 1965 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Фалькавіцкі сельсавет у складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Фалькавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікія Канюшаны, сельсавет перайменаваны ў Канюшанскі[1]. 26 чэрвеня 1965 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Белагрудскага сельсавета.