Каспар Хаўзер
дзіця / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каспа́р Ха́ўзер (раней таксама Каспа́р Га́ўзер, ням.: Kaspar Hauser / Casparus Hauser), празваны «Дзіця Еўропы» (як мяркуецца, 30 красавіка 1812 — 17 снежня 1833) — вядомы сваім таямнічым лёсам знайдыш, адна з загадак XIX стагоддзя. Юнак, які практычна не ўмеў хадзіць і гаварыць, быў знойдзены ў Нюрнбергу, у Пяцідзясятніцу 1828 года, быў забіты невядомым праз пяць гадоў. Нягледзячы на ўсе намаганні і велізарную ўзнагароду, прызначаную баварскім каралём, ні сапраўднае імя, ні паходжанне Каспара, ні прычыну яго забойства, ні асобу забойцы вызначыць так і не ўдалося.
Каспар Хаўзер | |
---|---|
ням.: Kaspar Hauser | |
Каспар Хаўзер, партрэт аўтарства Ёгана Кройля, 1830 |
|
Імя пры нараджэнні | невядомае |
Род дзейнасці | пісьменнік, мастак, пісар |
Дата нараджэння | мерк. 30 красавіка 1812(1812-04-30)[1] |
Месца нараджэння | невядома |
Дата смерці | 17 снежня 1833(1833-12-17)[1] (21 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Каралеўства Баварыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле расказаў самога Каспара, Замак Бойген (ням.) (бел., што непадалёк ад Базеля, і гучанне венгерскай і нямецкай моў выклікалі ў яго смутныя ўспаміны дзяцінства, пры тым што ва ўзросце 3 ці 4 гадоў юны Каспар быў заключаны невядомым у падземную камеру, дзе ў поўнай адзіноце жыў да шаснаццаці гадоў, пакуль не быў знойдзены і дастаўлены ў Нюрнберг. У народзе ўпарта хадзілі чуткі, што Каспар — наследны прынц Бадэнскага трона, выкрадзены з калыскі (афіцыйна «памерлы»), трон якога заняў узурпатар. Канчатковага адказу на пытанне, кім быў на самай справе Каспар Хаўзер, няма да цяперашняга часу.