Крывіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Крывічы.
Крывіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мядзельскі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Крывічы |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 30 кастрычніка 2009 |
Дата скасавання | 28 чэрвеня 1958 |
Насельніцтва (2019) | 1 837 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222376 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Крывічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 28 чэрвеня 1958 года сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Крывіцкага пассавета.
З 20 студзеня 1960 года пассавет у складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мядзельскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад Касцяневіцкага сельсавета Вілейскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Лоцевічы, Навасёлкі, Субачы і Цярэшкі)[1]. 8 чэрвеня 1963 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Сіўцаўскага сельсавета[2]. 30 кастрычніка 2009 года Крывіцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пузыроўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Васілеўшчына, Вераб'і, Грыбкі, Дубаносы, Завуголле, Залессе, Капусцічы, Кулікова, Маставікі, Навасёлкі, Папоўка і Пузыры)[3].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (13 населенных пунктаў, без Крывічаў) — 559 чалавек[4], з іх 97,1 % — беларусы, 1,6 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1837 чалавек[6].