Крыж Ефрасінні Полацкай
напрастольны крыж-машчавік, выраблены ў 1161 годзе па заказе Ефрасінні Полацкай, и яго копія, вырабленная ў 1997 годзе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыж Еўфрасінні Полацкай — шэдэўр злотніцтва часоў Сярэднявечча, напрастольны крыж, выраблены ў г. Полацку для царквы Святога Спаса па заказу прападобнай ігуменні Ефрасінні Полацкай майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. Мае шасціканцовую форму, вышыня — 51,8 см. Згублены ў час Другой сусветнай вайны і да гэтага часу не знойдзены. У 1997 годзе брэсцкі ювелір-эмальер М. П. Кузьміч вырабіў копію крыжа ў поўны памер.
Хуткія факты Матэрыял, Памеры ...
| ||
Лазар Богша (узнаўленне: М. П. Кузьміч) |
||
Крыж Ефрасінні Полацкай. 1161 (узнаўленне: 1992—1997) |
||
Матэрыял | Кіпарыс, золата, серабро і інш | |
---|---|---|
Памеры | 51,8 × 21 см | |
Арыгінал: месцазнаходжанне невядома; копія: Спаса-Праабражэнская царква, г. Полацк | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць