Кузевіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ку́зевіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кузевічы.
Кузевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Лагойскі раён |
Уключаў | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кузевічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 24 мая 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лагойскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Міхалова. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Кузевічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дабрэнева, 16 ліпеня 1954 года вернуты ў вёску Кузевічы[1]. 24 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: Беланы, Дабрэнева, Красны Бор, Кузевічы, Лагаза I, Лагаза II, Новае Жыццё і Сураеўшчына.