Мачаскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́часкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Мачаск.
Мачаскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярэзінскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мачаск |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 200 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223310 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дулебскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пагосцкага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1200 чалавек[3], з іх 96,1 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў: аграгарадок Любушаны, вёскі Бабінка, Баравіца, Быковічы, Бярозаўка, Волы, Гужык, Дашніца, Дубраўка, Дулебы, Журавок, Заброддзе, Задор’е, Казлоў Бераг, Калінаўка, Карбаўское, Лосеўка, Мачаск, Несцяроўка, Новыя Прыборкі, Падвосава, Пчэлінск, Рубеж, Старыя Прыборкі, Уюноўка, Хутар, Цярэсіна і Ягадка.