Меліярацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Меліяра́цыя (лац.: melioratio — паляпшэнне) — сістэма арганізацыйна-гаспадарчых мерапрыемстваў па карэннаму паляпшэнню зямельных рэсурсаў з мэтай іх найбольш эфектыўнага выкарыстання.
Уключае наступныя мерапрыемствы:
- гідратэхнічная меліярацыя (арашэнне, абвадненне, асушэнне),
- хімічная меліярацыя (вапнаванне, гіпсаванне глебаў),
- агралесамеліярацыя (стварэнне полеахоўных лясных палосак),
- культурнатэхнічныя працы (карэннае паляпшэнне фізіка-хімічных і біяхімічных уласцівасцяў глебы).
Выбар віда мерапрыемстваў залежыць ад прыродна-гаспадарчых умоў канкрэтных тэрыторый.
У Беларусі асушана каля 3,5 млн. гектараў (16 % тэрыторыі краіны)[1].