Мэцью Фліндэрс
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фліндэрс.
Мэцью Фліндэрс (англ.: Matthew Flinders; 16 сакавіка 1774 — 19 ліпеня 1814) — брытанскі даследчык Аўстраліі.
Хуткія факты Мэцью Фліндэрс, Род дзейнасці ...
Мэцью Фліндэрс | |
---|---|
англ.: Matthew Flinders | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, картограф, батанік, штурман |
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1774(1774-03-16)[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 19 ліпеня 1814(1814-07-19)[3][2][…] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Matthew Flinders[d][6] |
Маці | Susannah Ward[d][6] |
Жонка | Ann Chappelle[d] |
Дзеці | Anne Flinders[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У 1797-98 гадах на судне «Норфалк» разам з Дж. Басам абышоў востраў Тасманія, вызначыў яго становішча. У 1801-03 гадах на судне «Інвестыгейтар» даследаваў і адзначыў на карце паўднёвае ўзбярэжжа Аўстраліі, адкрыў залівы Спенсер, Сент-Вінсент, паўвостраў Ёрк і шэраг астравоў. У 1802 годзе даследаваў усходняе і паўночнае ўзбярэжжа Аўстраліі, адкрыў астравы Уэлслі, пазначыў на карце Вялікі Бар’ерны рыф. У 1814 годзе прапанаваў для Паўднёвага мацерыка назву Аўстралія (замест Новай Галандыі). Яго імем названы востраў каля берагоў Тасманіі, праход і рыфы ў Вялікім Бар’ерным рыфе, горны хрыбет, рака, горад, бухта ў Аўстраліі.