Мінскі метрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мі́нскі метрапалітэ́н — метрапалітэн у горадзе Мінску, рэйкавы пазавулічны (цалкам падземным) гарадскі грамадскі транспарт на электрычнай цязе.
Мінскі метрапалітэн | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Дата адкрыцця | 30 чэрвеня 1984 |
Даўжыня ліній | 41,8км |
Шырыня каляіны | 1520 мм |
Колькасць станцый | 33 |
Колькасць ліній | 3 |
Пасажырапаток за дзень | 836,4 тыс.(2015)[1] |
Пасажырапаток за год | 305,3 млн.(2015)[1] |
Схема ліній | |
https://metropoliten.by/by/ |
Храналагічна дзявяты адкрыты метрапалітэн на постсавецкай прасторы, а таксама адзіная станам на 2024 год сістэма метро на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Па колькасці пасажыраў у год займае чацвёртую пазіцыю сярод постсавецкіх краін (пасля Маскоўскага, Санкт-Пецярбургскага і Кіеўскага метрапалітэнаў адпаведна).
Складаецца з 33 станцый на трох лініях — Аўтазаводскай (14 станцый), Маскоўскай (15 станцый) і Зеленалужскай (4 станцыі). Станам на 2024 год працягваецца будаўніцтва 3-х станцый другога ўчастка трэцяй лініі, у якой агулам плануецца 14 станцый. Таксама праектуюцца станцыі чацвёртай (Кальцавой) лініі.