Міністэрства воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міністэ́рства во́днай гаспада́ркі і аднаўле́ння зяме́ль Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства меліярацыі БССР на базе Народнага камісарыята меліярацыі БССР[2]. У 1953 годзе Міністэрства меліярацыі было аб’яднана з Міністэрствамі сельскай гаспадаркі, саўгасаў і лясной гаспадаркі ў адзінае Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. Было адноўлена з сакавіка 1954 года да чэрвеня 1957 года, пасля зноў скасавана. У 1965 годзе Галоўнае ўпраўленне меліярацыі і воднай гаспадаркі пераўтворана ў Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР (Мінводгас БССР). У 1990 годзе атрымала назву Міністэрства воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель БССР.
Хуткія факты Міністэрства воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель Беларускай ССР, Агульная інфармацыя ...
Міністэрства воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель Беларускай ССР | |
---|---|
скарочана — Мінводгас | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння | 26 сакавіка 1946 |
Папярэдняе ведамства | Народны камісарыят меліярацыі БССР |
Дата скасавання | 10 студзеня 1992[1] |
Вышэйшае ведамства | Савет Міністраў БССР |
Закрыць